diaspara_by


Беларуская дыяспара


Новы час, 36 (308) 2012 | Камунікат.org
kamunikat
Новы час
36 (308) 2012

«Спадзяюся, што абстаноўка на выбарах будзе спакойная, разумная, паспяховая», — заявіла ў першы дзень датэрміновага галасавання 18 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. У гэты ж дзень невядомыя асобы ў цывільным напалі на дазволены пікет грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». У выніку актывістаў моладзевага крыла «Zмена», якія ладзілі пікет у падтрымку бакоту выбараў, затрымалі, а ў журналістаў «праверылі акрэдытацыю» — фатографу Associated Press Сяргею Грыцу разбілі твар, усіх затрыманых журналістаў завезлі ў пастарунак, знятыя матэрыялы выдалілі, тэхніку забралі. Праўда, потым аддалі, а журналістаў выпусцілі. Выбары пачаліся. Болей...


Багдановіч Ірына, Прыватныя рымляне | Камунікат.org
kamunikat
Прыватныя рымляне
Вершы
Багдановіч Ірына

Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры мінуласьці і сучаснасьці. Ключавой ідэяй кнігі стала думка з дзёньнікаў Уладзіміра Караткевіча аб сэнсе пісьменьніка, які «ня толькі за Цэзараў гаворыць, ён — дрэнна ці добра — гаворыць за усіхрадавых прыватных рымлян...». Лірычная гераіня кнігі — гэта менавіта «прыватная беларуска», якой дарагі родны край, якая адкрывае душу для сяброўства i каханьня, не баіцца быць шчырай, загартоўваецца ў выпрабаваньнях, робіць свае высновы і назіраньні на шляху самапазнаньня. Адметную частку кнігі складаюць пераклады з польскай мовы, таксама зьвязаныя з ключавым тонам кнігі — інтымнасьцю i камэрнасьцю. Болей...


Ніва, 2012/39 (2941) | Камунікат.org
kamunikat
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2012/39 (2941)

„Вельмі добра, калі этнічныя беларусы маюць магчымасць вывучаць мову сваіх продкаў. Таму, што мова гэта галоўны ключ да культуры. Мова, культура, гісторыя народа — гэта нельга як-та разлучыць. Разумееце? Таму, што мова гэта асноўнае. Калі ёсць мова — ёсць народ. Калі няма мовы — няма народа”. Шаноўныя чытачы — хуткая віктарына. Хто, на Вашу думку, аўтар гэтых радкоў? Можа Зянон Пазьняк — бескампрамісны змагар за незалежную Беларусь і былы лідар Беларускага народнага фронту, зараз у палітычнай эміграцыі, Івонка Сурвіла — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне, а можа святой памяці Васіль Быкаў — якога апошняя, доўгая дарога дадому таксама была назначаная пераследам лукашысцкіх апрычнікаў і горкім смакам эміграцыі. Так, гэтыя людзі напэўна не адзін раз не толькі падобнымі, сваімі словамі, але і дзеяннямі даказвалі ўсю нацыянальную праўду, за якую прыходзіцца цярпець здзекі над беларускасцю. Але... увага, геройскім аўтарам гэтых радкоў з’яўляецца не хто іншы як консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку... Аляксандр Сувораў. Болей...


Новы час, 35 (307) 2012 | Камунікат.org
kamunikat
Новы час
35 (307) 2012

Кангрэс і форум — адна падзея, а не дзве. Ці, кажучы трапнай рэкламнай прымаўкай, два ў адным. WAN-IFRA (Сусветная асацыяцыя газет і выдаўцоў навін) аб’ядновае болей за 800 тысяч друкаваных выданняў, 13 тысяч анлайн і 3 тысячы кампаній са 120 краін свету. Выдаўцы і журналісты разам — гэта лагічна: адна сфера дзейнасці, адзін прадукт і адзін набор інструментаў для яго вырабу. Мэты і задачы, што супадаюць, хаця і істотна адрозніваюцца ў матывацыі: бізнэс — для выдаўцоў, кантэнт — для рэдактараў і журналістаў. Аднак і тут вектары інтарэсаў сыходзяцца ў адной кропцы — на чытацкай аўдыторыі, якая адначасова фарміруе медыйны рынак. Болей...


Ніва, 2012/38 (2940) | Камунікат.org
kamunikat
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2012/38 (2940)

Шматкультурнасць — шанц развіцця — пад такім лозунгам у Міхалове адбылася сустрэча прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага з самаўрадаўцамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Гайнаўскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў. Хаця не было магчымасці, каб журналісты паставілі яму якое-небудзь пытанне, „Ніве”, аднак, удалося спытаца ў прэзідэнта наконт таго, што далей будзе з дамовай аб польска-беларускім малым памежным руху (незалежна ад ранейшых заклікаў прэзідэнта Камароўскага і самаўрадаў па абодвух баках мяжы, Беларусь надалей затрымлівае надасланне адпаведнай ноты, каб дамова магла ўступіць у сілу): — Польшча зрабіла ўжо ўсё, што магла, а нават больш, каб гэты рух адбываўся. Я даўно паставіў подпіс, завяршаючы ратыфікацыйную працэдуру. Цяпер крок належыць беларускаму боку. Польшча ўжо паспела ўвесці малы памежны рух з Украінай і Калінінградскай вобласцю. З прыкрасцю не можам дачакацца малога памежнага руху з Беларуссю. Болей...


J. H., LEMANTAR = ЛЕМАНТАР | Камунікат.org
kamunikat
LEMANTAR = ЛЕМАНТАР
dla škołaŭ i chatniaha navučańnia = для школаў і хатняга навучаньня
J. H.

Hety lemantar układzieny pavodle hukavoha metadu, jak układalisia j jinšyja biełaruskija lemantary ŭ 20-tych hadoch. Roźnica chiba tolki taja, što ŭ jim złučany dva šryfty — łacinka j kirylica. Biełarusy z daŭnych časoŭ karystalisia dvuma šryftami. U našym lemantary łaciničny šryft pastaŭleny kirujučym z dvuch mierkavańniaŭ: adno, što jon z navukovaha hledzišča lepiej nadajecca dla vyjaŭleńnia vyraznaści hukaŭ u biełaruskaj movie, a druhoje, što dzieci našych emihrantaŭ pierš-na-pierš vyvučajuć u škole movu tych narodaŭ, u vasiarodździ jakich žyvuć. A tolki pa niejkim časie ŭ svajich niadzielnych škołach ci doma pačynajuć vyvučać svaju rodnuju movu. Pierachod ad jinšaj da rodnaj movy budzie šmat lahčejšym dla dziaciej, kali biełaruski tekst čytańnia pieradavać łacinskimi litarami, jakija jany ŭžo navučylisia čytać i pisać, kali vyvučali jinšuju movu. Болей...


Багдановіч Ірына, Янка Купала i рамантызм | Камунікат.org
kamunikat
Янка Купала i рамантызм
Багдановіч Ірына

Паэзія Янкі Купалы даследуецца ў святле фарміравання i развіцця рамантызму ў беларускай літаратуры як яго вяршыннае дасягненне. Аналізуюцца разуменне паэтам праблемы свабоды i абавязку, суадносін ідэала з рэчаіснасцю, спосабы ўвасаблення рамантычнага ідэалу ў мастацкіх вобразах, асаблівасці паэтыкі. Адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам i студэнтам-філолагам, настаўнікам сярэдніх школ, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры. Болей...


Лідскі Летапісец, 1 (37) 2007 | Камунікат.org
kamunikat
Лідскі Летапісец
краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс
1 (37) 2007

“Лідскі летапісец” заснаваны ў жніўні 1997 года. Часопіс “Лідскі летапісец”- унікальнае выданне, адзінае гістарычнае перыядычнае выданне па-за Мінскам. Змест часопіса грунтуецца цалкам на мясцовым матэрыяле з абшараў былога Лідскага павету. Абсалютная большасць матэрыялаў аўтэнтычная і напісаная спецыяльна для “Лідскага летапісца”. Часопіс выдаецца накладам 300 асобнікаў, фармат А-4, аб’ём 60-100 ст. Часопіс багата ілюстраваны. Часопісам камплектуюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Польшчы, Гарадзенская абласная бібліятэка, усе бібліятэкі Лідскага раёна... Па часопісу вучацца ў школах, па ім рыхтуюць даклады і рэфераты, па ім пішуць курсавыя і дыпломныя працы. Многія матэрыялы маюць навуковы ўзровень. Паводле матэрыялаў, надрукаваных у часопісе, уносяцца карэктывы ў гістарыяграфію Лідчыны. Часопіс выкарыстоўвае матэрыялы, сабраныя ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі, абапіраецца на тэксты з польскіх крыніц, якія недаступныя ў іншых рэгіёнах Беларусі. Болей...


Грахоўскі Сяргей, Рудабельская рэспубліка | Камунікат.org
kamunikat
Рудабельская рэспубліка
Дакументальная аповесць
Грахоўскі Сяргей

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі. Болей...


Гістарычны альманах, 17 | Камунікат.org
kamunikat
Гістарычны альманах
17

Аккерманн Фелікс, Дэмаграфічнае разбурэнне Гародні ў 1939-1949 гг. Астанковіч Сяргей, Будзько Ірына, Язэп Ціхінскі (1843 – 1922?) і Адраджэнне Беларусі Вашкевіч Андрэй, З гісторыі перакладу Новага Запавету ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім (1928-1932 г.) Дзярновіч Алег, Салодкая манная каша: нарыс гісторыі харчавання беларусаў у 20 ст Кандрычын Сяргей, Замовы і хрысціянская традыцыя: хрысцiянскі кампанент у сувязі з прагматычнай значнасцю замовы (спроба iнтэгральнага даследавання) Крывашэеў Зміцер, Нясвіжскі “хвалебны корпус кадэтаў і бамбардзіраў” Караля Станіслава Радзівіла ў кантэксце вайскова-палітычных падзей другой паловы 60 – 80 х гадоў 18 ст. Лаўрэш Леанід, Вітольд Карлавіч Цэраскі Роўда Уладзімір, Рэцэнзія або апалагетыка сучаснай сістэмы ўлады ў Беларусі? Сінчук Іван, Асколкі мінуўшчыны, лічбавы фотаапарат і каляровая паліграфія Болей...


?

Log in